Дзень роднай мовы

18.02.2021
Ў нашым садзе прайшоў Дзень роднай мовы. Ён пачаўся з ранішніх ветлівых слоў. "Добры дзень, прывітанне, заходзьце калі ласка, " - чулася ў кожнай групе.Выхавацелі падрыхтавалі казачную інтэрактыўную пастаноўку "Муха - пяюха". Вечарам прайшлі майстар-класы па вырабу незвычайных цацак.Малодшыя выхаванцы з груп Калабок і Цягнічок рабілі птушачак. Церамкі працавалі над стварэннем тапіарыю "Валошка".У гэтай жа тэхніцы Непаседы і Залаты ключык зрабілі буслоў. Кухары прыгатавалі стравы беларускай кухні, а гаспадыня Ната ўсіх пачаставала дранікамі са смятанай.