У пошуках гука і літары Ў!

04.06.2021
У беларускамоўную пятніцу "Залаты ключык", разам з новым нумарам часопіса "Вясёлка", падарожнічаў у пошуках гука і літары Ў. Яны знайшліся сярод дзяЎчынак, каля знаку "Цэнтр ЕЎропы", на лаЎцы пад бэзам, у замалёЎках выхаванцаЎ дзіцячай мастацкай школы. Скончылася падарожжа каля знака "Ў" у парку. Дзякуй "Вясёлцы" за веды!