Беларускамоўны тыдзень

26.11.2020
Беларускамоўны тыдзень прадоўжыўся. Выхаванцы старэйшай групы знаеміліся з працэсам выдання часопіса "Вяселка".

Яны даведаліся аб працы пісьменніка, мастака, дызайнера, самі паспрабавалі стварыць вокладку навагодняга нумара.

У музычным зале дзеці прынялі ўдзел у музычнай забаве "Родную мову люблю і шаную". Разам з гаспадыняй і дзедам Барадзедам спявалі і гулялі.